1. А у сьвеце нам навіна была. Сьвяты вечар!
2. Там Прачыстая Сына радзіла. Сьвяты вечар!
3. Ў небе зорачкі засьвяціліся. Сьвяты вечар!
4. Прыйшлі мудрацы, пакланіліся. Сьвяты вечар!
5. Каб забіць Дзіця Ірад сам пайшоў. Сьвяты вечар!
6. Ды да ясляў шлях неяк не знайшоў. Сьвяты вечар!
7. Узрасло Дзіця — Госпад Хрыстос Бог. Сьвяты вечар!
8. Правды сьвет знайсьці Ён нам дапамог. Сьвяты вечар