Другі фестываль “Восеньскія сустрэчы гітарыстаў” у горадзе над Бугам пачнецца сёння  канцэртам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, спецыяльных гасцёў з Варшавы Анджэя Алівінскага і Рафала Гжонка.
Акрамя замежных прадстаўнікоў выступяць  лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Беларусі. Канцэрт пройдзе з удзелам сімфанічнага аркестра Берасцейскага акадэмічнага тэатра драмы. Кіраўнік гарадскога гітарнага таварыства, адзін з арганізатараў фестывалю Куфко Эдуард [...]